Ці заменяць пакістанскія працоўныя чыноўнікаў і прапагандыстаў — эфір

Арцём Брухан

Арцём Брухан / Еўрарадыё

Калі “нанятыя” Лукашэнкам “высокакваліфікаваныя спецыялісты” ўсё ж такі даедуць з Пакістана да Беларусі, то клопат пра іх ляжа на плечы не толькі кіраўнікоў прадпрыемстваў, куды іх будуць працаўладкоўваць, але і мясцовых чыноўнікаў. Бо трэба будзе думаць і пра іх размяшчэнне, і пра легалізацыю, сацыялізацыю ды іншыя прафілактычныя мерапрыемствы кшталту папярэджанне адміністрацыйных ды крымінальных злачынстваў.

Што не так з пакістанскімі працоўнымі мігрантамі і ці ўзрадуюцца іх прыбыццю лукашэнкаўскія чыноўнікі? Як іх прыезд паўплывае на вытворчасць працы беларусаў (у тым ліку чыноўнікаў і прапагандыстаў) і пры чым тут ідэалагічныя скрыжалі ад Лукашэнкі? Якія мэты візіту кіраўніка расійскай службы знешняй выведкі Нарышкіна ў Беларусь і якія навіны ёсць па справе Мельнікавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік фракцыі “Спіс Латушкі і Руху “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.