Ці стане Ватыкан “акном у Еўропу” для Лукашэнкі? Меркаванне эксперта

Аўтарытэт ёсць, але вырашаць будуць палітыкі

Аўтарытэт ёсць, але вырашаць будуць палітыкі / Reuters

— Уплыў Ватыкана не варта пераацэньваць, — упэўнены дырэктар даследчых праграм Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас.

Наколькі Ватыкан можа быць зручным каналам камунікацыі Беларусі з Еўропай, якая, у адрозненне ад адміністрацыі Трампа, больш разборлівая і мае добрую памяць?

— Так, гэта аўтарытэтная арганізацыя, але калі з аднаго боку будзе Ватыкан, а з другога — Еўрапейская камісія, Еўрапейскі савет і іншыя структуры ЕС, то, відавочна, што еўрапейскія палітыкі будуць арыентавацца перш за ўсё на ўласныя інстытуты, а не на Ватыкан, — лічыць Мошас.

— Таму, калі Мінск сапраўды спрабуе выкарыстоўваць гэты канал, магчыма, ён проста ўспамінае старыя прыёмы. Раней гэта часам спрацоўвала — у тыя перыяды, калі Еўропа сама была гатовая да змяншэння напружанасці і пэўнай нармалізацыі адносінаў. Але сёння сітуацыя іншая. Еўропа да гэтага не гатовая — спіс прэтэнзій да Мінска занадта доўгі, — упэўнены эксперт Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.