Ці пачуюць у Кіеве словы Святланы Ціханоўскай пра Крым
Узровень кантактаў Офіса Святланы Ціханоўскай з краінамі ЕС ці ЗША не ідзе ні ў якае параўнанне з узроўнем кантактаў на ўкраінскім кірунку. Калі ў першым выпадку — сустрэчы на самым высокім узроўні, то ў другім — амаль нічога. Раней у Кіева на гэта быў жалезны аргумент: пазіцыя Ціханоўскай наконт Крыма не спрыяе наладжванню стасункаў. Але час ідзе, і пазіцыі мяняюцца. Як мінімум у Ціханоўскай.
Ці стануць словы Святланы Ціханоўскай пра “ўкраінскі Крым” падставай для запрашэння яе ў Кіеў? Як звязаныя сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага з пастаўкамі ва Украіну беларускага бітуму? Ці вераць у Кіеве ў тое, што Беларусь застанецца ўбаку ў выпадку пачатку расійскай агрэсіі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктарка па даследаваннях міжнароднай бяспекі Еўрапейскай экспертнай асацыяцыі, экспертка iSANS Марыя Аўдзеева.