Ці пабудуе Пуцін у Беларусі завод беспілотнікаў і чым гэта пагражае? Эфір

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё
Расія "нешта рыхтуе" ў Беларусі пад выглядам вайсковых вучэнняў? Прынамсі, з такой заявай на саміце Трохмор'я ў Варшаве выступіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, папярэдзіўшы, што гатовымі да новых атак павінны быць і Украіна, і Літва, і Польшча…
Тым часам на форуме ў Валгаградзе Пуцін падняў пытанне пра завод па вытворчасці расійскіх беспілотнікаў у Беларусі.
Лукашэнка пярэчыць не стаў.
Частку свайго выступу на тым жа мерапрыемстве дыктатар прысвяціў літоўскім, латвійскім і ўкраінскім нацыстам, якія нібыта жахліва забівалі савецкіх людзей падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Такім чынам, чытаючы апошнія навіны, можна заўважыць тэндэнцыю: і беларускія, і расійскія, і нават украінскія ўлады спрабуюць нешта сказаць Захаду. Але што менавіта?
Ці пачнуць у Беларусі вырабляць беспілотнікі для вайны з украінцамі? Якімі будуць наступствы для дэмакратычнай супольнасці? Чаго чакаць ад новага Папы ў Вацікане і каго падтрымае новы Пантыфік — рэпрэсаваных беларусаў ці кіраўніка Беларусі?
Пра ўсё гэта і не толькі размаўляем з дырэктарам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.