Ці магчымы дыялог паміж рэжымам і грамадзянскай супольнасцю — эфір

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі

У дыялогу паміж Вашынгтонам і Мінскам, які прывёў да вызвалення з-за кратаў пэўнай колькасци палітвязняў, асобдныя палітыкі і эксперты пабачылі пачатак працэсаў, здольных прывесці да пазітыўных зменаў у Беларусі. Што праўда, не да канца зразумела, колькі з больш як 300 вызваленых лукашэнкаўскім рэжымам цягам апошняга года выйшлі на волю ў выніку перамоў, а колькі — па-за іх межамі. Але ў любым выпадку ўзгаданыя эксперты лічаць шкоднымі любыя спробы і дзеянні будзь-каго, якія могуць сарваць далейшыя перамовы. І далейшыя вызваленні. А можа нават і “дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю”…

Ці ўплывае на сітуацыю з вызваленнямі вязняў лукашэнкаўскім рэжымам пазіцыя, якую займаюць тыя ці іншыя прадстаўнікі дэмсіл і ці ўлічваецца гэта пазіцыя перамоўшчыкамі з боку ЗША? Як у Еўропе рэагуюць на прапановы аднавіць дыялог з Лукашэнкам і чаму нічога на гэтым шляху з боку ЕС не робіцца? Ці сапраўды існуе спадзеў на нейкі “дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю” і як яго бачыць Кавалеўскі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць па чацьвяргах, два разы на месяц у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.