Ці дапаможа штучны інтэлект беларусам перамагчы рэжым — эфір

Алена Жываглод

Алена Жываглод

Чым далей, тым больш месца і ў нашым асабістым жыцці, і ў жыцці грамадства займаюць тэхналогіі. Дзякуючы тэхналогіям беларусы былі на крок наперадзе рэжыму, да прыкладу, ў 2020 годзе. І хоць перамагчы рэжым тады гэта не дапамагло, але важнасць тэхналогій была паказана не толькі грамадству, але і рэжыму. І ён распачаў лічбавыя рэпрэсіі. Сёння ў свеце распаўсюджваецца новая тэхналагічная хваля — штучны інтэлект. І ён можа стаць новым акном тэхналагічных магчымасцяў для дэмсіл.

Тэхналогіі ў руках дэмсіл і рэжыма — як яны імі карыстаюцца і на чыім баку перавага? Як працуюць лічбавыя рэпрэсіі і што ім могуць супрацьпаставіць дэмсілы? Ці здольны штучны інтэлект дапамагчы дэмакратызацыі Беларусі і як дагрукацца ва ўмовах рэпрэсій да беларусаў унутры Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка грамадскай суполкі "Сумленныя людзі", былая віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.