Чырвона-белую стэлу на мяжы Брэстчыны і Гомельшчыны перафарбавалі

На мяжы Брэсцкай і Гомельскай абласцей у Лунінецкім раёне стаіць знак "Брэсцкая вобласць".
Яна заўсёды раней была пафарбаваная ў бела-чырвоныя колеры, піша "Медиа-Полесье". Аднак сёлета яе зрабілі бела-сіняй, бо спалучэнне белага і чырвонага лічыцца "палітычна нядобранадзейным".
Добраўпарадкаваннем стэлы займаліся работнікі РУВП "Граніт".

Так стэла выглядала раней... / media-polesye.by

...а так стала выглядаць цяпер / media-polesye.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.