Чыноўнікі расказалі, чаму не хочуць, каб "экстрэмісты" працавалі з дзецьмі

Дзеці, фота ілюстрацыйнае / slonves.by
Чыноўнікі хочуць абараніць дзяцей "ад гвалту ў любым яго праяўленні". Так тлумачыў новы законапраект, што забараніў працаваць з дзецьмі ўсім беларусам, якія здзейснілі "злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці", старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергеенка.
Такія тлумачэнні Сергеенка даў, выступаючы перад супрацоўнікамі Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій, заўважыў "Позірк".
Гэта азначае, што калі педагог быў асуджаны па палітычным артыкуле, ён ужо не зможа вярнуцца ў школу. Таксама працаваць з дзецьмі будзе нельга тым, хто адбываў пакаранне за незаконны абарот наркотыкаў.
Законапраект прадугледжвае магчымасць правесці псіхалагічнае інтэрв’ю з людзьмі, якія плануюць працаваць або ўжо працуюць з дзецьмі. Але ў дакуменце гаворыцца, што гэта права, а не абавязак наймальніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.