Чэргі на беларуска-польскай мяжы працягваюць расці
Чэргі на беларуска-польскай мяжы працягваюць расці / mapbel.by
16 жніўня 2025 года ў пункце пропуску "Брэст" — "Цярэспаль" назапасілася 4020 транспартных сродкаў, якія чакаюць выезду з Беларусі. Сярод іх — 110 аўтобусаў, паведамляе ДПК.
Для параўнання: яшчэ 1 жніўня на гэтым жа напрамку чакалі 1600 легкавых аўтамабіляў і 32 аўтобусы.
На беларуска-літоўскай мяжы — чэргі з легкавых і грузавых аўтамабіляў. У пункце пропуску "Каменны Лог" знаходзіцца каля 120 легкавушак і прыблізна 360 фур.
У "Беняконях" сітуацыя падобная: 150 легкавых аўтамабіляў і 440 грузавікоў чакаюць афармлення.