Чэхі скралі за год у крамах тавараў на 4 мільёны еўра
Спецыялісты ацэньваюць сітуацыю як крытычную.
І гэта пры тым, што не падлічаныя крадзяжы ў дробных крамах.
Як інфармуе РІА "Новости", сітуацыя ўскладнілася пасля выхаду ў студзені сёлета на волю па амністыі шматлікіх асуджаных. Колькасць крадзяжоў адразу вырасла ўдвая. Аднак цягнуць тавары з крамаў не толькі крымінальнікі, але і "звычайныя грамадзяне", а сярод іх і пенсіянеры. Адзначаецца, што эканамічны крызіс і нізкія пенсіі штурхаюць людзей на такія ўчынкі.
Крамы вымушаныя ўзмацняць ахову, а гэта прывядзе да росту коштаў на тавары.
Фота — ria.ru