Чатыры гады калоніі прысудзілі Наталлі Ладуцька за салідарнасць з палітвязнямі

Наталля Ладуцька / фота з сацсетак
11 лютага ў Мінскім абласным судзе агучылі вырак для 60-гадовай палітзняволенай Наталлі Ладуцька.
Жанчыну прызналі вінаватай у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" і прысудзілі чатыры гады пазбаўлення волі. Таксама ёй прызначылі штраф у 24 тысячы рублёў (600 базавых велічыняў), пішуць праваабаронцы. Прысуд абвясціў суддзя Яўген Пісарэвіч.
Наталлю Ладуцька затрымалі 23 студзеня 2024 года. Тады супрацоўнікі КДБ зладзілі масавы рэйд за дапамогу палітвязням. У рукі карнікаў, як паведамлялася, трапілі некалькі дзясяткаў чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.