Часова адключаныя нумары экстранных службаў на Віцебшчыне зноў працуюць
Тэлефон, фота ілюстрацыйнае / pixabay
У Віцебскай вобласці ізноў запрацавалі нумары службаў экстранай сувязі. Яны былі адключаныя некалькі гадзінаў. У чым была прычына аварыі, улады не паведамляюць.
Прэс-служба аблвыканкама разаслала жыхарам вобласці СМС-паведамленні з альтэрнатыўнымі нумарамі тэлефонаў, па якім яны змогуць датэлефанавацца ў экстранныя службы.
На ўсялякі выпадак захавайце сабе нумары, якія працуюць, калі традыцыйныя кароткія нумары “зламаліся”. Іх можна падгледзець на сайтах афіцыйных установаў. Напрыклад, для Віцебскай вобласці — тут. Для кожнага раёна ёсць асобны нумар.