Чарговы фэйк прапагандыстаў з Беларусі і Расіі пра цэны ў ЕС
Прапагандысты палохаюць "цяжкім жыццём" у ЕС / pixabay.com
У Літве, Латвіі і Эстоніі — самыя высокія ў ЕС цэны на электрычнасць? Не, гэта чарговы фэйк прапагандыстаў з Беларусі і Расіі.
Насамрэч самыя вялікія аптовыя цэны на электрычнасць у ЕС — у Італіі, Ірландыі і Грэцыі. У Літве сёлета сярэдняя цана на электрычнасць меншая, чым у мінулым годзе.
Па ўзроўню цаны Літва на дзявятым месцы. Прапагандысты, калі палохаюць усіх “шалёнымі выдаткамі грамадзян”, завышаюць рэальную лічбу на траціну, гэта дэманструюць даныя Lietuvos energetikos agentūra.