Чарговая аўтааварыя на МКАД, загінуў кіроўца "Mercedes Sprinter"

Чарговая аўтааварыя, у якой загінуў кіроўца, адбылася на Мінскай кальцавой аўтадарозе. Каля 23-й гадзіны 8 ліпеня на ўнутраным коле 16 км МКАД мікрааўтобус "Mercedes Sprinter" сутыкнуўся з машынай дарожнай службы, якая рухалася перад ім. Да грузавіка МАЗ быў прычэплены механізаваны комплекс па прыборцы вуліц "Брадвей". Менавіта яго і пратараніў мікрааўтобус. 58-гадовы кіроўца "Mercedes Sprinter" загінуў, інфармуе прэс-служба МНС.

Як паведамляла Еўрарадыё, уначы 8 ліпеня на Мінскай кальцавой аўтадарозе загінуў 41-гадовы кіроўца Volkswagen Crafter. Мікрааўтобус таксама сутыкнуўся з грузавіком дарожнай службы.

Фота: МНС