Цэнтр Гродна затапіла залева
Пасля залевы ў Гродне / vgr.by
Залева, навальніца і град — вось што перажылі сёння жыхары Гродна і вобласці.
Ратавальнікі ў Гродзенскай вобласці 16 разоў выязджалі на распілоўку паваленых дрэваў і тройчы дапамагалі адпампоўваць ваду.
Паведамляецца, што ў самім Гродне на вуліцах Захарава і Горкага паваленыя дрэвы пашкодзілі два аўтамабілі. На вуліцы Савецкіх Памежнікаў дрэва звалілася на альтанку на прыватным падворку. А на вуліцы Будзёнага работнікі МНС распілоўвалі дрэва на дзіцячай дваровай пляцоўцы.
Паводле інфармацыі МНС, людзі пры здарэннях не пацярпелі.
Пасля залевы ў Гродне / vgr.by
Пасля залевы ў Гродне / vgr.by
Пасля залевы ў Гродне / vgr.by
Пасля залевы ў Гродне / vgr.by