ByPol: У беларускіх лякарнях не хапае донарскай крыві
Донар здае кроў / Еўрарадыё
У беларускіх лякарнях не хапае донарскай крыві? Па звестках аб'яднання беларускіх сілавікоў ByPol, з гэтай прычыны пад Новы год і да гэтага часу пераносіліся і адкладаліся планавыя аперацыі.
Верагодна, беларусы пачалі здаваць менш крыві і плазмы. Бо, па змененым законе, за гэта больш не належыць грашовая выплата.
Сярод іншых прычын недахопу ByPol называе тое, што донарскую кроў масава перадавалі на лячэнне параненых ва Украіне расійскіх вайскоўцаў.