Былога намесніка старшыні Ваеннага суда асудзілі на 14 гадоў калоніі

Былы намеснік старшыні Ваеннага суда Беларусі Юрый Тузаў асуджаны на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару. Рашэнне было вынесена ў аўторак, 30 снежня. Сваёй віны Тузаў не прызнаў, інфармуе БЕЛТА.

Таксама Вярхоўны суд асудзіў на 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу Сяргея Шымчука. Яго прызналі вінаватым у дачы хабару. Шымчук сваю віну цалкам прызнаў.

Фота: Fotolia