Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк выехала з Беларусі

Паліна Шарэнда-Панасюк
Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая нядаўна выйшла на волю, пакінула Беларусь, расказаў яе муж, актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Андрэй Шарэнда.
Кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак паведаміў у сацсетках, што Паліну эвакуявалі і яна знаходзіцца ў бяспецы: "Аперацыя не была б магчымай без шчыльнай супрацы каманды эвакуацыі BYSOL з нашымі партнёрамі. Дзякуй усім за выдатную працу".
Андрэй Шарэнда ўдакладніў, што яго жонка знаходзіцца на тэрыторыі Еўрасаюза. Бліжэйшым часам яна сустрэнецца з мужам і дзецьмі.
Паліну Шарэнда-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года. Яна правяла за кратамі чатыры гады і адзін месяц — на волю апазіцыйную актывістку выпусцілі 1 лютага 2025 года. Яе асудзілі на два гады, абвінаваціўшы ў абразе Лукашэнкі і гвалце ў дачыненні да міліцыянта. У зняволенні Паліну яшчэ тройчы судзілі, працягваючы ёй тэрмін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.