Бульба звязвае закрыццё хаба “Робім Разам” са скаргамі, а не з запазычанасцямі

Хаб "Робім Разам" 

Хаб "Робім Разам"  / Euroradio

Кіраўнік арганізацыі “Робім Разам” Сяргей Бульба звязвае закрыццё пляцоўкі ў Варшаве не з запазычанасцю за арэнду і электрычнасць, а са скаргамі, якія па яго словах, нехта пісаў мэтанакіравана. Па яго словах, гэта можа быць нехта з былога кіраўніцтва пляцоўкі.

Увосень 2024 года ў “Робім Разам” была запазычанасць у 40 тысяч злотых. Яе атрымалася кампенсаваць, падкрэслівае Бульба. Але дамова арэнды ўсё роўна была скасаваная.

Кіраўніцтва прасторы аспрэчыла гэта ў судзе і працягнула працаваць на ранейшым месцы. Але за тэрмін, калі арганізацыя працавала без дамовы, варшаўскія ўлады, па словах спікера, паднялі арэнду ў некалькі разоў. Гэтую запазычанасць “Робім Разам” плануе аддаць з грошай, якія нібыта павінна вярнуць былое кіраўніцтва прасторы.

29 жніўня ў "Робім Разам" прыйшла паліцыя, вайскоўцы і ABW (польская спецслужба. — Еўрарадыё). Яны нібыта шукалі зброю — але не знайшлі яе.

Але ж нам усё роўна сказалі сабіраць манаткі і выязджаць.

Што далей?

Цяпер “Робім разам” ладзіць свае заняткі ў Варшаве на Плошчы Трох Крыжоў (ніжні ўваход у касцёл).

Надоечы, Белсату стала вядома,  што варшаўскія ўлады плануюць праз суд спагнаць з "Робім разам" запазычанасць за памяшканне, якая дасягнула $23 тысяч.

Да нядаўняга часу ў зале праводзіліся імпрэзы і выставы, прадаваліся беларускія кнігі і вопратка. Цяпер тут пуста. На падлозе толькі скрыня са смеццем і яшчэ адна — з нейкімі дробнымі рэчамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.