У Варшаве знікла вядомая беларуская актывістка

Валерыі Саўчанкава / Калаж Еўрарадыё
У Варшаве знікла вядомая беларуская актывістка — студэнткай яна ўдзельнічала яшчэ ў намётавым мястэчку на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пасля выбараў 2006 года. Знаёмыя не звязваюць яе знікненне з палітыкай — кажуць, што ёй можа спатрэбіцца тэрмінова медычная дапамога праз дыябет.
Валерыі Саўчанкавай 38 гадоў. Апошні раз яе бачылі 5-га верасня а 8-9-й раніцы непадалёк ад станцыі варшаўскага метро "Троцка". На ёй былі заплечнік, сукенка (колер невядомы) і сандалі.
Адметныя рысы: фарбаваныя светлыя валасы, акуляры, рознакаляровыя татуіроўкі на абодвух перадплеччах. На адной з іх намаляваны фенікс. Татуіроўкі выцвілі, але бачныя.
Паліцыя ўжо шукае Саўчанкаву. Калі вы бачылі яе ці маеце якую-небудзь інфармацыю пра яе — патэлефануйце па нумары 112 ці +48 577 714 882.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.