Беларуса асудзілі на чатыры гады за негатыўныя каментары пра Лукашэнку

Міхаіл Корзун / spring96.org
Чатыры гады калоніі агульнага рэжыму прысудзіў Брэсцкі абласны суд мінчуку Міхаілу Корзуну, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
31-гадовага мужчыну абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Кацярына Груда, дзяржабвінавачанне прадстаўляла памочніца пракурора Марыя Бялт.
Нагодай сталі каментары Корзуна ў сацсетцы "Вконтакте". Паводле версіі абвінавачвання, з кастрычніка 2021 года па 8 студзеня 2022 года мужчына пакідаў там каментары "з негатыўнай ацэнкай" і "заклікам да гвалтоўных дзеянняў" у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі.
Падчас следства і на судзе Корзун цалкам адмовіўся ад дачы паказанняў. Аднак падчас судовага працэсу ён цалкам прызнаў віну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.