Бондарава пераключылася на барацьбу з магамі

Магія, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Вядомая прарасійская актывістка Вольга Бондарава пераключылася на барацьбу з... магамі.
У Інстаграм-профілі мінчанкі яна пабачыла абвестку "Навучаю магіі". Бондарава абурылася такой рэкламе і паскардзілася ў МАРГ (Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю), заўважыла hrodna.life.
Адтуль інфармацыю перадалі ў Мінгарвыканкам. Чыноўнікі палічылі, што гэта неналежная рэклама, якая нібыта парушае пункт 10 артыкула 10 Закона "Аб рэкламе".
Аўтарка абвесткі прыбрала свой пост. Ёй зрабілі папярэджанне пра адміністрацыйную адказнасць, калі яна яшчэ раз размесціць такі кантэнт. Паведамленне пра гэта чыноўнікі Мінгарвыканкама даслалі Бондаравай.
"А наогул, пара б забараняць дзейнасць усіх гэтых варажбітак, ведуноў, ведзьмаў і іншай нечысці. Ва Украіне падлашчванне з акультызмам прывяло да сатанізму і чалавечых ахвярапрынашэнняў. Хіба гэтага прыкладу мала, каб спыніцца і задумацца, куды можа завесці нашу Беларусь бяздумнае прытрымліванне рэкамендацый ЮНЕСКА?" — пракаментавала Бондарава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.