Больш за 500 інфарматараў сілавікоў вылічылі "Кіберпартызаны"
Данос, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
"Кіберпартызаны" абнавілі базы даных па паслугачах рэжыму Лукашэнкі.
Хакеры дадалі ў базу звесткі пра яшчэ 64 "сексотаў" (сакрэтных супрацоўнікаў) МУС і спецслужбаў. Таксама ў базе абнавілі інфармацыю пра афіцыйных працоўных месцах паслугачоў рэжыму аж да 2024 года.
"Кіберпартызаны" адзначаюць, што "сексотаў" закідваюць у камеры СІЗА і ІЧУ, каб атрымаць інфармацыю ад "палітычных" ці для дадатковага маральнага і фізічнага ціску. Агулам хакеры сабралі ўжо звесткі пра 542 інфарматараў МУС пад прыкрыццём. Іх даныя можна пабачыць на "Чорнай мапе" праз фільтр "Сексоты" (з Беларусі рэкамендуецца адчыняць толькі праз VPN).