Больш за 200 чалавек пацярпелі ад атрутнага воблака на ўзбярэжжы Вялікабрытаніі

Больш за 200 чалавек пацярпелі ад атрутнага воблака на ўзбярэжжы Вялікабрытаніі

Больш за 200 чалавек звярнуліся па дапамогу да медыкаў, калі пацярпелі ад воблака невядомага газу на паўднёвым узбярэжжы Вялікабрытаніі, перадаюць інфармагенцтвы. 

Здарэнне адбылося ў графстве Усходні Сасэкс. Людзі скардзіліся медыкам на рэзь у вачах і горле, праблемы з дыханнем. Паводле апошніх звестак, шпіталізацыя не спатрэбілася нікому.

Прычына з'яўлення воблака высвятляецца. Само воблака невядомага газу прыйшло з боку мора. Паводле некаторых версіяў, гэта быў хлор. Для наведвальнікаў пляжу была абвешчаная экстраная эвакуацыя.