Бліжэйшымі днямі тэмпература паветра ў Беларусі будзе вышэй за +30

У пятніцу-нядзелю месцамі па Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне +30...+33. Як адзначае Белгідрамет, спякотнае сухое надвор'е нясе нам антыцыклон, які перамяшчаецца на цэнтральныя раёны еўрапейскай часткі Расіі.
У пятніцу 18 ліпеня ападкі не прагназуюцца. Вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні ўмераны. Уначы тэрмометры пакажуць 10-16 цяпла, удзень чакаецца +25...+30.
Не прагназуюцца ападкі і на 19 чэрвеня. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны. Уначы чакаецца 11-16 вышэй за нуль, удзень — ад 26 да 32 са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.