Бізнэсовец у Салігорску забіў брата-інваліда

Увечары 30 ліпеня ў Салігорску адбылося забойства, паведамляе прэс-служба МУС. Інцыдэнт здарыўся а 17-й гадзіне.
У арандаванай кватэры дырэктар аднаго з прадпрыемстваў выпіваў з братам — інвалідам 2-й групы. Паміж мужчынамі ўзнікла сварка. Падчас яе бізнэсовец забіў брата.
Мужчыну затрымалі.