Бізнесоўца затрымалі за тое, што ў гарах у замежжы падымаў БЧБ-сцяг
Сілавікі затрымалі бізнесоўца і аматара экстрэмальных відаў спорту за тое, што ён браў у замежныя вандроўкі бел-чырвона-белы сцяг, піша "Наша Ніва".
Гаворка ідзе пра 38-гадовага Вадзіма Слівінскага. Ён дырэктар ТАА "Муссорт". Яго кампанія займаецца перапрацоўкай розных адкідаў, у гэтым бізнесе мужчына працуе каля дзесяці гадоў.
У замежныя вандроўкі мужчына браў з сабой бел-чырвона-белы сцяг. У відэа сілавікоў ён кажа, што ўзымаў нацыянальны сцяг на Эльбрусе, а таксама ьраў яго ва Узбекістан і Кыргызстан падчас вандровак у горы і фатаграфаўся з ім.