— Няхай размяшчаюцца, — працягвае наш суразмоўца, адказваючы на пытанне, ці не страшна яму, што супрацоўнікі групоўкі, прызнанай у некаторых краінах свету тэрарыстычнай, будуць разгульваць па Асіповічах.
— Давайце пачнем з таго, што ў некаторых краінах ІДІЛ — гэта цалкам нармальная групоўка, а ў нас яна забароненая і лічыцца тэрарыстычнай. Ну а некаторыя лічаць "Вагнер" тэрарыстычнай. Прыватная кампанія, якіх шмат па ўсім свеце. Была ў Расіі — цяпер будзе ў нас.
— Вы не баіцеся, што Беларусь будзе яшчэ больш замяшаная ў вайну?
— Неа, не баюся. Нацызм ёсць нацызм. Майго ўжо нябожчыка дзеда ў Германію саслалі ў вайну, быў у канцлагеры. Бабуля была ў партызанах. Ну і мы будзем ваяваць. Нацызм трэба выкараняць…
— А нацызм дзе?
— Нацызм?.. Восем гадоў быў ва Украіне. У мяне знаёмыя жывуць у Лісічанску і ўсе ведаюць. [Вось як прапаганда ўкараніла гэты фэйк. — Еўрарадыё]
— Зразумела. Ці ёсць адчуванне, што вагнераўцы ўжо прыехалі?
— І блізка няма.
— Няўжо вам зусім не страшна? Адна жанчына, з якой мы пагаварылі, вельмі пераймаецца.
— У нас расійскія войскі ў Асіповічах ужо год. У тым ліку канвой, які суправаджаў тэхніку. Расійскіх ваенных у Асіповічах хапае. З расійскімі камандзіровачнымі шаўронамі. Вось іх яна не баялася, а гэтых баіцца. Тыя ж самыя расійскія ваенныя!