Белчыгунка хоча аднавіць рэйсы ў Літву, Латвію і Польшчу

Чыгунка
"Беларуская чыгунка" прапанавала Літве, Латвіі і Польшчы аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў. Прапанова прагучала на канферэнцыі Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак, якая прайшла 14-17 красавіка ў Варшаве.
Прадстаўнік Літвы на пасяджэнні адсутнічаў, таму зварот да яго быў зроблены завочна. Што адказалі іншыя — невядома.
Затое ўжо некалькі гадоў вядома, што транспартныя абмежаванні, як і іншыя санкцыі, будуць знятыя, калі Лукашэнка спыніць палітычныя рэпрэсіі і перастане дапамагаць Пуціну ў вайне супраць Украіны.
У канферэнцыі ў Варшаве прынялі ўдзел прадстаўнікі 23 чыгуначных адміністрацый і профільных прадпрыемстваў. "Беларуская чыгунка" з'яўляецца чальцом Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак з 1992 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.