"Белавія" 5 і 6 жніўня зніжае тарыфы на 50%

5 і 6 жніўня "Белавія" зніжае мінімальныя тарыфы на 50%. Гэта новая акцыя авіякампаніі. Важна адзначыць, што зніжка дзейнічае толькі на тарыф, а не на зборы аэрапорта.
Напрыклад, квіток Мінск-Варшава-Мінск будзе каштаваць 71,95 еўра замест 99,45. Мінск-Рым-Мінск — 151,8 замест 216,3 еўра. Такім чынам цэлы квіток патаннее на 30%. Вельмі выгадна набываць квіткі ў аэрапорты з маленькімі зборамі. Напрыклад, квіток у Батумі будзе каштаваць 127,87 замест 207,87 еўра.
Набыць квіток па зніжаным тарыфе можна:
- Толькі з сайта авіакампаніі;
- Толькі 5 і 6 жніўня;
- Акцыя дзейнічае толькі на прамыя рэйсы, накірунак Мінск-Бейрут не ўдзельнічае ў акцыі;
- Перыяд палёту — з 1 кастрычніка 2016-га да 15 снежня 2016 года;
- Максімальны тэрмін знаходжання па прома-тарыфе ў пункце прызначэння — 1 месяц;
- Змены часу і даты вылету — забароненыя;
- Пры вяртанні авіябілета — вяртанню падлягаюць толькі нявыкарыстаныя таксы аэрапортаў.