Беларусы Літвы хочуць паставіць БЧБ-сцяг на магіле Дуж-Душэўскага ў Коўне
Магіла Клаўдзія Дуж-Душэўскага ў Коўне
Беларусы Коўна пачалі збор сродкаў на ўпарадкаванне магілы Клаўдзія Дуж-Душэўскага — сябра Рады БНР і аўтара БЧБ-сцяга. Плануецца дадаць на надмагільную шыльду надпісы па-беларуску, усталяваць два флагштокі для бела-чырвона-белага сьцяга і герба "Пагоня", аднавіць надмагільныя пліты.
Да распрацоўкі дызайна шыльды і надмагільнай прасторы плануецца прыцягнуць беларускіх дызайнераў і мастакоў. Скончыць працы і ўрачыста адкрыць мемарыял плануецца ў Дзень Волі, 25 сакавіка 2023 года.
Збор будзе доўжыцца тры месяцы. Вось рэквізіты:
Атрымальнік — VŠĮ POLYGLOT LANGUAGE ORGANIZATION
Рахунак — LT687300010171217703
Мэта плацяжу — Duzh-Dusheuski
А вось група ў Facebook, прысвечаная збору.
Клаўдзій Дуж-Душэўскі — дзяяч нацыянальнага адраджэння. Архітэктар ЛітБудПраекта, дацэнт Ковенскага ўніверсітэта. Двойчы быў арыштаваны савецкімі ўладамі, вязень нямецкага концлагера. За дапамогу габрэям падчас Другой сусветнай вайны ўзнагароджаны прэзідэнтам Літвы (пасмяротна).