Беларусу ў Польшчы адмовілі ў абароне: ён збірае грошы на адваката

Беларус збірае грошы на адваката

Беларус збірае грошы на адваката / Euroradio

Герою публікацыі Еўрарадыё адмовілі ў міжнароднай абароне ў Польшчы. Алег прыляцеў з Грузіі летам 2025 года без візы. Ён хацеў падавацца ў Польшчы на міжнародную абарону, бо ў яго заканчваўся пашпарт, а легалізавацца ў Грузіі або атрымаць там польскую візу было немагчыма.

Але ўсё пайшло не па плане: яго пазбавілі сродкаў камунікацыі і змясцілі ў закрыты лагер для бежанцаў — там ён чакаў рашэння па міжнароднай абароне. А калі паспрабаваў выбрацца з лагера — атрымаў адмову, бо нібыта "імкнецца толькі палепшыць свае жыццёвыя ўмовы шляхам іміграцыі і пастаяннага пражывання ў адной з краін ЕС…".

У выніку 26 верасня 2025 года Упраўленне па справах замежнікаў у Варшаве даслала яму адмову ў прадстаўленні міжнароднай абароны, палічыўшы малаверагодным яго страх быць затрыманым у Беларусі.

Таксама ў рашэнні сказана, што абодва затрыманні Алега ў 2020 годзе нельга назваць палітычнымі.

Цяпер хлопец абвяшчае збор на пошук адваката і будзе падаваць апеляцыю. Калі вы можаце і хочаце дапамагчы Алегу — вось спасылка на збор.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.