Беларуску з другога складу КР вербаваў супрацоўнік КДБ

Камітэт дзяржбяспекі

Камітэт дзяржбяспекі

Палітуцякачка Наталля Масюк пакінула радзіму ў 2021 годзе. Днямі з ёй праз сацсеткі звязаўся супрацоўнік КДБ і паспрабаваў завербаваць. Пра гэта жанчына расказала ў інтэрв'ю выданню "Салідарнасць".

12 ліпеня Наталлі ў тэлеграме напісаў чалавек з нікам gfst1297, падпісаны як Сяргей Пятроў. Ён сказаў, быццам прадстаўляе арганізацыю, якая знаходзіцца ў Мінску, на праспекце Незалежнасці, 17. Па гэтым адрасе размяшчаецца Камітэт дзяржбяспекі.

Ён заявіў, што Наталля яго цікавіць як актыўная прадстаўніца дыяспары беларусаў Чарнагорыі. Палітуцякачка назвала яго інфармацыю недакладнай і сказала, што зносіны з ім сябе вычарпалі. У адказ супрацоўік КДБ прадэманстраваў, што сочыць за яе жыццём: нагадаў, што жанчына была ў другім складзе Каардынацыйнай рады і што ў яе заканчваецца тэрмін беларускага пашпарта. Ён прапанаваў, каб Наталля давала інфармацыю ў абмен на грошы ці новы пашпарт. Таксама ён прапаноўваў бяспечную паездку сям’і ў Беларусь.

Беларуску з другога складу КР вербаваў супрацоўнік КДБ
Перапіска з супрацоўнікам КДБ
Беларуску з другога складу КР вербаваў супрацоўнік КДБ
Перапіска з супрацоўнікам КДБ
Беларуску з другога складу КР вербаваў супрацоўнік КДБ
Перапіска з супрацоўнікам КДБ
Беларуску з другога складу КР вербаваў супрацоўнік КДБ
Перапіска з супрацоўнікам КДБ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.