Беларускія стралкі на Алімпіядзе медалёў не заваявалі
Аляксандра Пятрова / t.me/sport5by/
Беларускія стралкі на Алімпіядзе медалёў не заваявалі. Яны нават не прабіліся ў фінал, выбылі ўжо ў адборы.
Спачатку няўдача спаткала Дар'ю Чупрыс — 24-я сярод 32 удзельніц кваліфікацыі ў стральбе з вінтоўкі. У пятніцу выніковае 39-е месца (сярод 40 удзельніц) у стральбе з малакалібернага пісталета заняла Аляксандра Пятрова.