Беларуска Дар'я Чупрыс не выйшла ў фінал Алімпіяды
Дар'я Чупрыс / НАК РБ
Беларуска Дар’я Чупрыс не выйшла ў фінал Алімпіяды ў стральбе з вінтоўкі.
Яна набрала 579 балаў з 600 магчымых. Дар'я стала 24-й з 32 удзельніц. У фінал папалі толькі 8 стралкоў.
Дарэчы, Чупрыс стала самай юнай удзельніцай у гэтай дысцыпліне: мінчанцы толькі 16 гадоў.