Беларускія спартоўцы заснавалі Дзень спартовай салідарнасці
Падчас пратэстаў 2020-м / ria.ru
Беларускія спартоўцы заснавалі Дзень спартовай салідарнасці, які будуць адзначаць 30 верасня.
Гэты дзень будзе прысвечаны барацьбе свабодных спартоўцаў супраць дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне.
У сацсетках Беларускага фонду спартовай салідарнасці паведамляецца, што ў гэты дзень у розных гарадах свету пройдуць лакальныя спаборніцтвы, турніры ды іншы мерапрыемствы.
Акцыя салідарнасці пройдзе і ў Кіеве. Яна будзе прысвечаная ўкраінскім атлетам, якія загінулі на вайне з Расіяй.