Беларускія паралімпійцы змогуць выступаць пад дзяржаўным сцягам
Беларускія паралімпійцы змогуць выступаць пад дзяржаўным сцягам
Беларускія паралімпійцы будуць выступаць не як нейтральныя атлеты — а з дзяржаўнымі сцягам і гімнам. Тое самае і расіяне. Міжнародны паралімпійскі камітэт аднавіў поўнае сяброўства Беларусі і Расіі.
Галасаванне праходзіла ў два этапы. На першым удзельнікі асамблеі адхілілі прапанову пра поўнае прыпыненне супрацоўніцтва з Паралімпійскім камітэтам Беларусі (119 — "супраць", 43 — "за", 9 устрымаліся). Прыхільнікаў падаўжэння частковага прыпынення было крыху больш — 63 краіны прагаласавалі "за". Але 103 былі "супраць" пры 10 устрымаўшыхся. Таму гэтая прапанова таксама не прайшла.
У мінулых — летніх гульнях у Парыжы — беларускія паралімпійцы ўдзельнічалі ў нейтральным статусе.