Беларускія цыгарэты везлі з Расіі ў Латвію пад мінеральнымі ўгнаеннямі
Кантрабандныя беларускія цыгарэты везлі з Расіі ў Латвію пад мінеральнымі ўгнаеннямі. Аднак латвійскія мытнікі іх перахапілі — амаль сем тысяч пачкаў. Як паведамляе vid.gov.lv, здарэнне адбылося 15 лютага. Мытнікі правяралі грузавы цягнік і знайшлі схаваныя 15 пакункаў з цыгарэтамі NZ Gold і Premjer на 24 тысячы еўра. Праводзіцца расследаванне.
Такім чынам кантрабанду з Беларусі спрабуюць перапраўляць у ЕС праз РФ.
vid.gov.lv
facebook.com/vidgovlv