Беларускім лёгкаатлетам падоўжылі міжнародны "бан" на наступны сезон
Лёгкаатлеткі / pixabay.com
Беларускія і расійскія лёгкаатлеты ў наступным сезоне зноў не змогуць выступаць на міжнародных спаборніцтвах. Такое рашэнне прыняла Рада Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі, піша tribuna.com.
"Санкцыі, якія выключаюць спартсменаў з Беларусі і Расіі, застаюцца ў сіле да асобага распараджэння", — заявіў кіраўнік арганізацыі Себасцьян Коу.
Міжнародныя санкцыі супраць беларускіх і расійскіх спартоўцаў былі прынятыя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага вядзе Расiя ва Украіне. Пры гэтым выкарыстоўваецца тэрыторыя Беларусі.