Беларускі суд прызнаў экстрэмісцкім расійскі Telegram-чат
Беларускі суд прызнаў экстрэмісцкім Telegram-чат "Протестная Россия — Общероссийский оппозиционный чат". Пра гэта паведамляе ГУБАЗіК.
Такое рашэнне прыняў суд Чыгуначнага раёна Гомеля.
Гэта, бадай што, першы раз, калі пад вызначэнне экстрэмісцкага трапляе расійскі ТГ-чат — раней беларускія суды займаліся выключна айчыннымі іншадумцамі.