Беларускі раварыст падчас гонкі апынуўся ў цэнтры масавага завалу (відэа)
Падчас дзявятага этапу роварнай шматдзённай гонкі "Джыра д'Італія" адбыўся масавы завал спартоўцаў, піша "Прессбол".
За 14 кіламетраў да фінішу мноства раварыстаў проста заваліліся на дарогу. Інцыдэнт быў справакаваны матацыклам суправаджэння. У здарэнні пацярпелі шэраг знакамітых гоншчыкаў. Сярод іх апынуўся, дарэчы, і беларус Васіль Кірыенка, які выступае за каманду "Скай" (нумар 176).
Пераможцам гонкі стаў калумбіец Найра Кінтана.