Беларускі ПЭН зарэгістраваны ў Польшчы
Беларускі ПЭН зарэгістраваны ў Польшчы. Пра гэта паведаміла яго старшыня Таццяна Нядбай.
На радзіме ўлады ліквідавалі арганізацыю “Беларускі ПЭН-цэнтр” летам мінулага года. Яна была заснавана ў 1989 годзе і ўваходзіла ў міжнародную сетку ПЭН-клубаў. Улады не спыніла нават тое, што арганізацыю ўзначальвала нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.
У выніку актывісты былі вымушаны перанесці сваю дзейнасць у замежжа. Устаноўчы сход новай арганізацыі, якая атрымала назву Беларускі ПЭН, прайшоў у канцы мінулага года.