Беларускі ПЭН аднавіў працу ў замежжы
Беларускі ПЭН-Цэнтр пасля ліквідацыі аднаўляе працу ў замежжы. Ужо прайшоў устаноўчы сход новай арганізацыі, якая атрымала назву Беларускі ПЭН.
Старшынёй літаратурнай арганізацыі абраная Таццяна Нядбай. У Раду арганізацыі ўвайшлі Святлана Алексіевіч, Вольга Шпарага, Юля Цімафеева, Андрэй Хадановіч ды іншыя. .
Асноўныя каштоўнасці арганізацыі выкладзеныя ў "Маніфесце няпэўнага часу".