Беларускае медыя Reform.by апынулася на мяжы закрыцця
Фёдар Паўлючэнка / belsat.eu
Беларускае медыя Reform.by апынулася на мяжы закрыцця. Яго галоўны рэдактар Фёдар Паўлючэнка піша пра адсутнасць фінансавання з боку еўрапейскіх донараў, на якое разлічвала рэдакцыя. "На нашым рахунку грошай на паўтара-два месяцы працы. Ні ў каго з нашай рэдакцыі няма падушкі бяспекі, без мінімальнага заробку мы працаваць фізічна не зможам", — адзначае ён.
Днямі ў падтрымцы Reform.by адмовіў ключавы еўрапейскі донар. "Тлумачэнняў мы не атрымалі... Мы паважаем гэтае рашэнне, хоць і не можам з ім пагадзіцца", — піша Паўлючэнка.
Рэдакцыя Reform.by просіць падтрымаць яе данатам і падпіскай на тг-канал.