"Беларусьфільм" прыбраў з доступу фільм "На чорных лядах" паводле Быкава
Кадр з фільма "На чорных лядах" / "Беларусьфільм"
"Беларусьфільм" прыбраў з публічнага доступу адрэстаўраваны фільм "На чорных лядах" паводле апавядання Васіля Быкава.
"Магчыма, яго схавалі і раней, але факт застаецца фактам. Вось такі падарунак у вялікі юбілей нацыянальнага пісьменніка!" — піша тг-канал "Свяшчэнны Белавуд".
Апавяданне Быкава "На чорных лядах" і аднайменны фільм 1995 года, зняты рэжысёрам Валерыем Панамаровым, прысвячаюцца падзеям Слуцкага збройнага чыну 1920 года — гэта значыць, паўстанню супраць савецкай улады на тэрыторыі Беларусі.
Фільм быў адрэстаўраваны на пачатку ліпеня 2020 года і выкладзены на YouTube-канале студыі "Digital Belarusfilm". Цяпер па спасылцы паведамляецца, што відэа недаступнае да прагляду. Але копіі адрэстаўраванай версіі фільма можна знайсці на каналах іншых карыстальнікаў YouTube.