Беларусаў, якія часта ездзяць дадому, вырашылі не пазбаўляць ДНЖ у Літве

Літва / Литва / pexels.com

Вільня, ілюстрацыйнае фота

Сейм Літвы 17 красавіка падоўжыў на адзін год нацыянальныя санкцыі супраць грамадзян Расіі і Беларусі, але не ўзмацніў іх.

За рашэнне прагаласавалі 115 дэутатаў Сейма, супраць не было ніводнага, адзін палітык устрымаўся, перадае LRT.

Падчас пасяджэння абмяркоўвалася ўзмацненне санкцый супраць грамадзян Беларусі. У прыватнасці, прапаноўвалася перастаць прымаць ад грамадзян Беларусі заявы на выдачу дазволаў на пражыванне ў Літве, калі ў іх няма дзеючай візы. Такія меры дзейнічаюць супраць расіян.

Ініцыятыва не была падтрыманая. Дэпутаты пагадзіліся, што беларусаў нельга прыроаўноўваць да расіян, бо яны не апраўдваюць і не падтрымліваюць агрэсіўныя дзеянні супраць Украіны. Таму нашым суайчыннікам пакінулі прававы механізм для ўезду ў Літву дзеля працоўнай дзейнасці.

Таксама прапаноўвалася ануляваць ужо выдадзеныя літоўскія ДНЖ, калі грамадзяне Расіі ці Беларусі ездзяць на радзіму часцей за адзін раз на працягу трох каляндарных месяцаў. Ад гэтай прапановы таксама адмовіліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.