Беларуса, які вярнуўся на радзіму з Літвы, асудзілі на два гады калоніі

Суд
Два гады калоніі і штраф у 21 тысячу рублёў (500 базавых) прысудзілі 22-гадоваму беларусу ў мінскім судзе. Хлопца абвінавацілі ва ўдзеле ў дзейнасці "экстрэмісцкага" фармавання пад назвай "Актыўнымі быць файна", перадае дзяржаўнае інфармагенцтва "Мінск-Навіны".
Арганізацыя была створаная прыкладна ў 2018 годзе. Праз тры гады рэжым Лукашэнкі ліквідаваў яе. Пасля гэтага арганізацыя аднавіла сваю працу за мяжой — "з галаўным офісам у Літве, а таксама прадстаўніцтвамі ў Польшчы, Украіне, Грузіі ды Швецыі". У пракуратуры заявілі, што адным з галоўных кірункаў дзейнасці "з'яўляецца паступальнае аб'яднанне беларускай моладзі ў рамках тэматычных праектаў з далейшым уцягваннем удзельнікаў у экстрэмісцкую дзейнасць".
Хлопец далучыўся да арганізацыт ў лютым 2022 года. Паведамляецца, што ён удзельнічаў у анлайн і афлайн-трэнінгах у Мінску і Магілёве, а ў 2023-2024 гадах удзельнічаў у мерапрыемствах у Літве як прадстаўнік аб'яднання. Затрымалі яго пасля вяртання ў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.