25-гадовую баранавічанку асудзілі за "садзейнічанне экстрэмізму"
Рэпрэсіі ў Беларусі / t.me/racyja/
Настассю Мікалаеву затрымалі ў 2025 годзе па дзвюх частках артыкула "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Ёй прысудзілі, верагодна, "хатнюю хімію", пра гэта піша "Наша Ніва".
Дзяўчыну дадалі ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў» побач з іншымі асуджанымі па тым жа артыкуле, і, верагодна, Настассю судзілі па "справе Гаюна".
Дзяўчына з Баранавічаў, ёй 25 гадоў. У 2018‑м яна паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт на педагагічны факультэт, які мусіла скончыць у 2022-м.
Паралельна з вучобай Настасся вучылася на цырульніцу і майстрыху афрапляцення.
Настасся Мікалаева / "Наша Ніва"