Беларуса-кіроўцу пад наркотыкамі затрымалі ў Варшаве

У Варшаве затрымалі кіроўцу-беларуса

У Варшаве затрымалі кіроўцу-беларуса / miejskireporter.pl

Паліцыя Варшавы затрымала беларуса, які спрабаваў уцячы ад патрульных і ўчыніў ДТЗ. Пра здарэнне піша выданне Miejski Reporter

Інцыдэнт здарыўся 4 траўня каля гадзіны ночы. Паліцыянты паспрабавалі спыніць BMW для праверкі. Аднак кіроўца замест прыпынку толькі паскорыў рух, спрабуючы ўцячы ад паліцыянтаў. Тыя пачалі пагоню.

На плошчы Pięciu Rogów кіроўца ўрэзаўся ў бетонную лаўку, выскачыў з аўтамабіля і паспрабаваў уцячы пешшу. Затрымаць яго паліцыянты здолелі праз некалькі сотняў метраў, на плошчы Паўстанцаў Варшавы. Для затрымання ўцекача давялося выкарыстаць спецыяльныя сродкі. 

Кіроўцам аказаўся 37-гадовы грамадзянін Беларусі. У мужчыны не было пасведчаня кіроўцы, і сам ён быў пад уздзеяннем адурманьваючых сродкаў. У багажніку аўтамабіля паліцыянты выявілі наркотыкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.