Беларусь закупіць ад каранавіруса 5-6 вакцынаў розных вытворцаў

Беларусь закупіць ад каранавіруса 5-6 вакцынаў розных вытворцаў

Для прышчэпак ад каранавіруса Беларусь закупіць 5-6 вакцын розных вытворцаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас візіту ў Мінскую гарадскую дзіцячую інфекцыйную клінічную лякарню.

Раней за ўсё пачнуць прышчапляць расійскую вакцыну, якую Беларусь плануе закупіць, а таксама вырабляць на сваіх прадпрыемствах, перадае БЕЛТА. Як паведамлялася раней, расійская выкцына "Спутник V" ужо зарэгістраваная ў Беларусі, прышчэпкі ёй пачнуцца пасля Новага года.

Таксама беларусам абяцаюць магчымасць зрабіць прышчэпку вакцынамі іншых краін і вытворцаў. Гэта дапаможа вызначыцца з тым, якая з вакцын найбольш эфектыўная.

Па словах Лукашэнкі, галоўным прынцыпам будучай вакцынацыі ад каранавіруса будзе добраахвотнасць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.